Лідар украінскай музычнай групы «Океан Ельзи» і кіраўнік палітычнай партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук збег з пасяджэння Вярхоўнай Рады, каб выступіць на канцэрце ў Мінску.
Фота: Liga.net.
Увечары Вакарчук адсутнічаў у зале пасяджэння і не з'яўляўся падчас галасавання за законапраекты.
Канцэрт гурта «Океан Ельзи» пачаўся ў Мінску 20 верасня, а 20:00.
Святаслаў Вакарчук заявіў Радіо Свобода, што не лічыць парушэннем свой выступ з гуртом «Океан Ельзи» на канцэрце ў Мінску.
«Канстытуцыя Украіны дазваляе народнаму дэпутату займацца творчай дзейнасцю, а Бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасцю», — сказаў ён.
Вакарчук адзначыў, што яго выступ на гэтым канцэрце бясплатны.
«Я не атрымліваю ганарараў, і тых забароненых законам выплат, якіх не можа мець народны дэпутат», — сказаў ён.





