Дональд Трамп заявіў, што ЗША ўводзяць санкцыі супраць Цэнтральнага банка Ірана, праз амаль тыдзень пасля нападаў на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі, перадае Reuters.
Пры гэтым ён ахарактарызаваў новыя санкцыі «як самыя крайнія санкцыі, якія калі-небудзь уводзіліся супраць якой-небудзь краіны».
Адказваючы на пытанне пра магчымасць ваеннага адказу супраць Ірана, Трамп сказаў, што ЗША заўсёды гатовыя да такога сцэнарыя.





