У Дзяржынскім раёне падчас сельскагаспадарчых работ траўмаваная жанчына, паведамляе Следчы камітэт.

Сёння ў час уборкі кукурузы на поле ў Дзяржынскім раёне ў жатку камбайна трапіла 60-гадовая жанчына, якая знаходзілася на ўборачным участку. У цяжкім стане яе неадкладна даставілі ў бальніцу.

Следчыя аглядаюць месца здарэння, фіксуюць сляды, прадметы, праводзяць іншыя праверачныя мерапрыемствы з мэтай ўстанаўлення ўсіх абставінаў, у тым ліку прычыны знаходжання пацярпелай на ўборачным участку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?