Затрыманага якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў «выганяць Пуціна», выпусцілі з псіханеўралагічнага дыспансера пад падпіску аб нявыездзе на суткі, паведамляе Сибирь.Реалии. Заўтра ён абавязаны вярнуцца назад.
Аляксандр Габышаў будзе знаходзіцца ў псіханеўралагічным дыспансеры Якуціі падчас усяго расследавання.
Следчыя завялі на шамана крымінальную справу пра публічныя заклікі да экстрэмізму «Кажа, што будуць яго судзіць за спробу зрынуць цяперашні палітычны лад», — адзначыў удзельнік атрада шамана Віктар Ягораў.
Сам Габышаў запісаў відэа, у якім заявіў, што «ўсё адбываецца ў рамках законнасці».





