Жыхар Туркменістана на ровары на высокай хуткасці выехаў на пешаходны пераход і ўрэзаўся ў бок аўтамабіля Ford. Машына спынілася, каб прапусціць аўтамабілі, якія ехалі па галоўнай дарозе. Пасля ўдару 21-гадовы веласіпедыст разам з роварам пераляцеў праз машыну, паведамляе ДАІ.

Малады чалавек распавёў, што калі ён пад'язджаў да пераходу, націснуў на тормаз, але ён не спрацаваў. Хлопец сур'ёзных траўмаў не атрымаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна