У Чавусах мужчыну заціснула ў комплексе для сушкі драўніны, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе МНС.
Мужчына праводзіў планавыя рамонтныя работы. Паведамленне пра здарэнне паступіла ратавальнікам каля 16.20. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, высветлілася, што ў транспарцёры заціснутыя ногі пацярпелага.
Пры дапамозе адмысловай прылады і бензарэза мужчыну вызвалілі і перадалі лекарам.





