З 2 верасня ў Лідскім раёне паблізу вёскі Дакудава працуюць вайскоўцы інжынерна-сапёрнага батальёна вайсковай часці 51171, якая знаходзіцца ў Гродне. Яны выконваюць ачыстку тэрыторыі ад выбухованебяспечных прадметаў.

Неўзабаве тут пачнуцца работы па здабычы торфу, і каб зрабіць працэс больш бяспечным, перад яго пачаткам гэтую мясцовасць абследуюць сапёры.

Як распавядаюць мясцовыя жыхары, у 60-х гадах у гэтым месцы размяшчаўся палігон адной з вайсковых часцей. Гэта тлумачыць той факт, што падчас ачысткі тэрыторыі вайскоўцы інжынерна-сапёрнага батальёна знаходзяць толькі снарады савецкай вытворчасці. За час сваёй працы, якая будзе доўжыцца яшчэ два дні, тут выявілі больш за сто дваццаць выбухованебяспечных прадметаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?