Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Надзея Саўчанка будзе весці праграму «Каментатар. Вярхоўная рада з інсайтам» на тэлеканале Zik. Анонс праграмы канал апублікаваў на YouTube.

У праграме Саўчанка збіраецца расказваць украінцам пра «сакрэты Рады» і «кулуарныя размовы». Экс-дэпутат мае намер паведамляць, як у парламенце прымаюцца законы і трацяцца бюджэтныя сродкі.

У ліпені на выбарах у Вярхоўную раду Саўчанка балатавалася ў аднамандатнай выбарчай акрузе № 51 у Данецкай вобласці. Аднак яна не атрымала дастатковай колькасці галасоў, таму не трапіла ў парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0