godliteratury.ru
Французскі часопіс France Football абвясціў пра стварэнне новай штогадовай узнагароды найлепшаму варатару свету, якая будзе насіць імя Льва Яшына. Пра гэта паведамляе Reuters.
Прыз будзе ўпершыню уручаны ў гэтым годзе. Спіс з 10 прэтэндэнтаў France Football абвесціць 21 кастрычніка. Пераможца стане вядомы 2 снежня на той жа цырымоніі, на якой будзе вызначаны ўладальнік «Залатога мяча» — узнагароды найлепшаму футбалісту свету.
Яшын з'яўляецца адзіным галкіперам у гісторыі, удастоеным «Залатога мяча». Савецкі футбаліст атрымаў прыз у 1963 годзе.





