У вёсцы Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна здарылася бяда. Раніцай у чацвер у мясцовай школе памёр 9-класнік, піша kp.by

14-гадоваму хлопчыку стала дрэнна на перапынку. У вёску выклікалі хуткую, але выратаваць дзіця не паспелі. Праваахоўнікі праводзяць разбіральніцтва.

Як распавялі ў Мікалаеўскай школе, здарэнне стала шокам для педагогаў:

— Ніхто нават не можа выказаць здагадку, што магло здарыцца. Дзіця добрае, і сям'я нармальная, шматдзетная, на добрым рахунку, — кажуць у школе. — Не чулі, каб хлопец калі-небудзь скардзіўся на здароўе.

Уладзіслаў хадзіў у 9-ы клас разам са сваім братам-блізнюком. Яны — малодшыя дзеці ў сям'і. А ўсяго ў сям'і выхоўвалі шасцярых дзяцей.

Прычына смерці дзіцяці пакуль не вядомая, праводзяцца экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0