УНІАН

УНІАН

Дзеяннямі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага задаволеныя 71% грамадзян краіны. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на звесткі апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг».

Анкетаванне ўкраінскага насельніцтва праводзілася з 6 па 10 верасня, пасля сто дзён прэзідэнцтва.

Вядома, што 11% грамадзян адмоўна ставяцца да палітыкі Зяленскага, 18% — не вызначыліся з пазіцыяй.

Па дадзеных апытання, узровень задаволенасці працай кіраўніка Украіны вырас амаль у паўтара разу ў параўнанні з ліпенем гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0