Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў здзелку з Польшчай па продажы 32 шматфункцыянальных знішчальнікаў-бамбавікоў пятага пакалення F-35, паведамляе польскае тэлебачанне.
Сума ўгоды складзе $6,5 мільярда.
Продаж F-35 дасць Польшчы надзейны абарончы патэнцыял для стрымлівання агрэсіі ў рэгіёне і забеспячэння ўзаемадзеяння з амерыканскімі сіламі, паведамляе амерыканскае абароннае ведамства.





