Срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 у кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі не збіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты на гэтых парламенцкіх выбарах.
Пра гэта Вадзім паведаміў у размове з карэспандэнтам «НН».
Вадзім Дзевятоўскі. Фота svaboda.org.
«Маю намер засяродзіцца на працы ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, якую я ўзначальваю. Мэта — падрыхтоўка да Алімпіяды-2020», — сказаў Дзевятоўскі. Адзначым, што спартсмен размаўляў на добрай беларускай мове.
Вадзім Дзевятоўскі быў дэпутатам па Наваполацкай выбарчай акрузе №26, адкуль ён родам. Прычым у парламент Дзевятоўскі абіраўся двойчы — у 2012 і 2016 гадах.
У 2014 годзе Дзевятоўскі быў абраны кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, летась яго пераабралі.





