У Талачынскім раёне на аўтадарозе Орша-Коханава паблізу вёскі Коханава каля 18:00 здарылася аварыя з удзелам мінчука, які знаходзіўся за рулём ВАЗ 2107. У выніку ДТЗ ён загінуў, паведамляе міліцыя.
Жыхар Мінска 78 гадоў за рулём аўтамабіля ВАЗ не справіўся з кіраваннем і зачапіў сустрэчны аўтамабіль Opel Astra, пасля чаго мінчука выкінула на сустрэчную паласу руху. Там адбылося лабавое сутыкненне з Opel Zafira, кіроўцам якога быў 44-гадовы жыхар Оршы.
У выніку ДТЗ пенсіянер з Мінска памёр па дарозе ў бальніцу ад атрыманых траўмаў, а кіроўца Opel Zafira і яго пасажыр з траўмамі дастаўлены ў гарадскую бальніцу Оршы. Праводзіцца праверка.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.





