Былы дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў у твітары, што сам вырашыў падаць у адстаўку.
Такім чынам ён абверг словы прэзідэнта Дональда Трампа аб тым, што ён «праінфармаваў Болтана, што яго паслугі ў Белым доме больш не патрэбныя».
«Я прапанаваў сысці ў адстаўку ўчора ўвечары [9 верасня], і прэзідэнт Трамп сказаў: «Давай абмяркуем гэта заўтра», — адрэагаваў Болтан у Twitter.
10 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваім Twitter, што звольніў дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана.





