У Кобрыне парыў моцнага ветру пашкодзіў пяць аўтамабіляў, паведамляе міліцыя.
Стыхія разыгралася ў райцэнтры днём 9 верасня. На вуліцы Першамайскай трухлявае дрэва ўпала на агароджу стаянкі, пашкодзіўшы чатыры прыпаркаваныя машыны. Яшчэ аднаму аўтаўладальніку нанесены ўрон, паколькі на яго транспартны сродак упалі галіны дрэва.
У выніку здарэння людзі не пацярпелі.





