Ва Уздзе да супрацоўнікаў міліцыі, што патрулявалі вуліцы, звярнуўся 70-гадовы мужчына. Ён паведаміў, што яго збіў невядомы і забраў грошы, піша mlyn.by
Міліцыя ўстанавіла, што напад здзейсніў раней неаднаразова судзімы 39-гадовы. Зламыснік пабачыў мужчыну, які выходзіў з банка. А ў бязлюдным месцы напаў на яго.
Ён вырваў з рук старога чалавека пляшку віна і ўдарыў па галаве. Таксама нанёс некалькі удараў нагамі па тулаве. Пасля чаго выкраў з кішэні курткі каля 40 рублёў і збег, але аператыўнікі яго затрымалі.





