Пра гэта заявіла сёння дарадца кіраўніка літоўскай дзяржавы Гітанаса Наўседы Аста Скайсгірыце, піша Delfi.lt

Кіраўнік групы дарадцаў па замежнай палітыцы адзначыла, што пакуль рана разважаць пра тое, ці ёсць умовы для спробаў аднавіць адносіны з суседняй краінай на найвышэйшым узроўні, напрыклад, запрасіць у Вільню Аляксандра Лукашэнку.

«Я не ведаю, ці ёсць цяпер умовы для запрашэння ў Вільню Аляксандра Лукашэнкі. Кантактаваць з Беларуссю не абавязкова азначае запрашаць А. Лукашэнку, можна кантактаваць на выключным працоўным узроўні, што прэзідэнт Літвы не раз акцэнтаваў. Наша прыгранічнае, транспартнае, мытнае супрацоўніцтва неабходна, зусім прагматычнае, працоўнае», — сказала ў аўторак А. Скайсгірыце.

Яна таксама адзначыла, што Г. Наўседа ў дачыненні да Беларусі хоча «задзейнічаць класічную дыпламатыю». «Трэба, каб там у дыпламатаў была сувязь, інфармацыя пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Я думаю, што такія тактычныя дзеянні ніяк не абумоўліваюць нейкія істотныя змены ў знешняй палітыцы Літвы», - сказала А. Скайсгірыце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0