Сталічная міліцыя затрымала 57-гадовую жанчыну, якая скрала ў новага знаёмага каштоўнасці і чайны сервіз, паведамляе Звязда

50-гадовы мужчына, скарыстаўшыся адсутнасцю жонкі, вырашыў запрасіць у госці новую знаёмую. Пасля застолля гаспадар заснуў, пакінуўшы ў адзіноце 57-гадовую госцю, чым жанчына і скарысталася. Сыходзіць з пустымі рукамі яна не захацела, таму, агледзеўшы кватэру, знайшла каштоўнасці і чайны сервіз гаспадыні, з чым і пакінула памяшканне.

Неўзабаве дадому вярнулася жонка мужчыны. Не знайшоўшы ўпрыгожванняў і сервіз, жанчына запатрабавала ад мужа тлумачэнняў, але, не дамогшыся выразнага адказу, звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Мужчына распавёў праваахоўнікам аб госці, аднак дадзеных яе назваць не змог, бо быў знаёмы з ёй толькі адзін вечар.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў жанчына была знойдзена і затрымана. Як аказалася, выкрадзеную маёмасць тая схавала ў кустах каля вадасховішча Дразды. У далейшым яна планавала прадаць упрыгажэнні, а атрыманыя грошы выдаткаваць на ўласныя патрэбы. Прычыненая шкода склала каля 400 рублёў. Вядома, што раней жанчына да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0