Паход у забаўляльную ўстанову скончыўся не зусім удала для 33-гадовага мужчыны, паведамляе grodnonews.by
Ён прыйшоў у адзін з бараў Астраўца, на выхадзе расплаціўся і забыўся партманэ на стойцы. У той дзень ва ўстанове працаваў 24-гадовы малады чалавек. Ён і вырашыў забраць сабе пакінуты кашалёк са 140 рублямі. Праз некаторы час пацярпелы выявіў прапажу і звярнуўся ў праваахоўныя органы.
Супрацоўнікі міліцыі хутка разабраліся ў абставінах крадзяжы і высветлілі асобу падазраванага.
Раней малады чалавек ужо двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле «Крадзеж».





