У аўторак Рыйгікогу пасля двухгадзінных дэбатаў не падтрымаў ідэю апазіцыйнай Партыі рэформаў перавесці ўсе дзіцячыя садкі і школы краіны на эстонскую мову навучання, піша Postimees.

Згодна з падрыхтаваным фракцыяй Партыі рэформаў праектам рашэння, парламент мог бы звярнуцца да ўрада з прапановай аб увядзенні адзінай эстонамоўнай дашкольнай і школьнай адукацыі.

Але ў выпадку, калі б ініцыятыва рэфармістаў прайшла, у далейшым дэпутатам прыйшлося б мяняць цэлы шэраг законаў.

Пераход адукацыі на эстонскую мову павінен быў пачацца з дзіцячых садкоў ужо з 1 верасня 2020 года.

У 74 школах можна атрымаць адукацыю часткова на рускай мове, роднай для 30% насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?