Генеральны пракурор Нідэрландаў просіць Расію перадаць следству па справе МН17 падазраванага Уладзіміра Цэмаха, паведамляе нідэрландскае тэлебачанне.
Следчыя пракуратуры Нідэрландаў ужо дапыталі падазраванага MH17 Цэмаха ва Украіне, перш чым ён з'ехаў у Маскву ў рамках абмену вязнямі з Расіяй.
Міністр замежных спраў Нідэрландаў Стэф Блок канстатаваў, што абмен вязнямі раней быў адкладзены па просьбе Нідэрландаў для таго, каб даць магчымасць следству зноў апытаць Цэмаха.





