Гісторыя выкрадзенай Юліі Горынай, якую знайшлі праз 20 гадоў, працягваецца, піша kp.ru.
Сёлета ў жніўні адбылася доўгачаканая сустрэча дачкі, што згубілася, з бацькамі, знайсці якіх дапамог Ілля Крукаў, малады чалавек Юліі.
У жывым эфіры ў студыі радыё «Комсомольская правда» Ілля нечакана дастаў букет кветак і зрабіў Юліі прапанову.
— Юля, я цябе кахаю, выходзь за мяне!
Такога сюрпрызу дзяўчына не чакала.
— Я згодна, — трохі падумаўшы, адказала яна.
Цяпер маладыя людзі плануюць два вяселлі: у Беларусі і Расіі.





