Экс-кіраўнік БТ, а цяпер кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька будзе балатавацца на парламенцкіх выбарах, якія пройдуць 17 лістапада, на 107 акрузе ў Савецкім раёне Мінска.
Ён ужо зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў.
Давыдзька ўжо быў дэпутатам у трэцім і чацвёртым скліканні Палаты прадстаўнікоў. «Белую Русь» Давыдзька ўзначаліў у лютым мінулага года, а сёлета стаў сенатарам.





