У ліку асоб, што былі вызваленыя ў рамках абмену зняволенымі між Расіяй і Украінай, быў Павел Грыб, выкрадзены ў Гомелі. У размове з журналістамі пасля прызямлення ў аэрапорце Барыспаль ён не даў ніякай новай інфармацыі пра абставіны яго выкрадання.
Па словах Паўла Грыба, яго схапілі і пасадзілі ў мікрааўтобус. Грыб звярнуў увагу, што, калі ў выпадку смерці міліцыянта ў Магілёве ягоныя перамяшчэнні не раз трапілі на камеры відэаназірання, відэазапіс моманту яго выкрадання і руху аўтамабіля людзей, якія яго вывезлі, не быў апублічнены.
21-гадовы — а на момант затрымання 19-гадовы — Паўло Грыб быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта на тэрыторыі Расіі.
Грыб знік у Гомелі 24 жніўня 2017 года, а яго затрыманне было афіцыйна аформленае ў Смаленскай вобласці Расіі. Адвакаты Грыба меркавалі, што яго незаконна выкралі на тэрыторыі Беларусі.





