Самалёт, на якім знаходзіліся вызваленыя з палону украінцы, прызямліўся ў Барыспалі.

Акрамя таго, расійскі спецборт з расейцамі прызямліўся ва «Унукаве» ў Маскве ў 13:28.

B аэрапорта Барыспаль палонных Крамля сустракаюць сваякі, блізкія, сябры і журналісты. Прысутнічаюць таксама палітыкі, у прыватнасці прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На выхадзе з самалёта Зяленскі паціскае руку кожнаму ўкраінцу, які вярнуўся на радзіму.

Ва Украіну ў рамках абмену прыбылі 35 украінцаў, сярод якіх палітвязні Алег Сянцоў, Аляксандр Кольчанка, Уладзімір Балух, Раман Сушчанка, Мікалай Карпюк, Станіслаў Клых, Павел Грыб, Яўген Паноў, Артур Паноў, Эдэм Бекіраў, Аляксей Сізановіч, а таксама захопленыя Расіяй у Керчанскім праліве маракі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?