Мінчанка пад маркай дапамогі ў прасоўванні чаргі на кватэру выдурыла ў людзей $50 тысяч, паведамляе міліцыя.
Зламысніца на працягу двух гадоў атрымлівала ад грамадзян грошы. Аднак атрыманыя сродкі яна нікому не перадавала, а выкарыстала сама.
Вядома, што ад дзеянняў зламысніцы пацярпелі восем чалавек. Агульная сума шкоды склала больш за $50 тысяч. Таксама ёсць падставы лiчыць, што ад дзеянняў зламысніцы маглі пацярпець і іншыя грамадзяне.





