У Турцыі суд прысудзіў лідара стамбульскага аддзялення галоўнай апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі краіны амаль да дзесяці гадоў зняволення за серыю твітаў, паведамляе BBC.
Джанан Кафтанджыаглу, якая ўзначальвае свецкую кемалісцкую партыю ў горадзе, прызналі вінаватай у абразе дзяржаўных устаноў і прэзідэнта краіны, а таксама ва ўдзеле ў тэрарыстычнай прапагандзе.
Кафтанджыаглу адмаўляе абвінавачванні і настойвае на тым, што суд быў палітычна матываваны. Яна плануе абскардзіць прысуд.





