Міністр абароны ЗША Марк Эспер заклікаў еўрапейскіх хаўруснікаў супрацьстаяць намаганням Кітая і Расіі падарваць міжнародны парадак, паведамляе AP.
«Расія і Кітай хочуць падарваць міжнародны парадак, атрымаўшы вета на рашэнні іншых краін у галіне эканомікі, дыпламатыі і бяспекі», — сказаў Эспер.
Паводле яго слоў, Пекін імкнецца ўзмацніць свой уплыў за кошт эканамічнай залежнасці іншых краін і крадзяжу тэхналогій.
Расія, у сваю чаргу, адказная за парушэнні дагавораў па кантролі над узбраеннямі і за агрэсію ў Еўропе.





