Таварыства беларускай мовы на чале з дэпутаткай Аленай Анісім арганізавала ў цэнтры Мінску канферэнцыю «Нашы вякі — наша багацце».
У зале гатэля «Манастырскі» сабраліся сябры таварыства, чыноўнікі і навукоўцы.
Канферэнцыя складалася з пленарнага пасяджэння і трох секцый, на якіх агулам выступіла больш за 40 прамоўцаў.
А пасля ўдзельнікаў чакаў прыём. Таварыства беларускай мовы адсвяткавала 30-годдзе.
Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутатка Алена Анісім сустракала гасцей у шыкоўнай сукенцы
Былы дэпутат Вярхоўнага савета, педагог і перакладчык Лявон Баршчэўскі
Колішні старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў
Пісьменнік Уладзімір Арлоў
Дэпутатка Ганна Канапацкая (у цэнтры)
Культавы тэлевядучы Юрый Жыгамонт
Пасол Украіны Ігар Кізім
Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула памылкова гаварылася, што секцый было дзве, а прамоўцаў — 30.





