usopen.org
Арына Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс прабіліся ў фінал парнага разраду Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open).
Сёння вечарам яны выйгралі ў Кэралін Долхайд і Вані Кінг (ЗША) — 4:6, 6:3, 6:4.
Такім чынам у фінале згуляюць дзве беларускі: Сабаленка / Мертэнс будуць супрацьстаяць Вікторыя Азаранка (Беларусь) / Эшлі Барці (Аўстралія).
Прычым рэйтынг Сабаленка / Мертэнс вышэйшы (4-я пазіцыя), чым рэйтынг Азаранка / Барці (8-ы).





