Увечары пятніцы 20 жніўня сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by перастаў працаваць. Пры спробе адкрыць яго адбываецца перанакіраванне на старонку хостара з паведамленнем, што гэты сайт не абслугоўваецца.
Прычыны праблемы пакуль што не ясныя. У фірме, якая дае хостынг, «Нашай Ніве» сказалі, што аб праблеме ведаюць і спрабуюць яе вырашыць. Прычыны называць не сталі.
Прэс-служба БТ недаступна для каментароў.
Абноўлена: Пазней сайт БТ усё ж запрацаваў.





