«Акадэмкніга» запрашае на прэзентацыю трылогіі Анатоля Гладышчука «Замак Берасцейскі»
Трылогія складзена з наступных частак «Русь», «Літва» і «Res Publica». Гэта навукова-папулярнае даследаванне гісторыі Берасця ад першых пісьмовых згадак да другой паловы XVII стагоддзя, калі Берасце як горад разам з насельніцтвам быў знішчаны маскоўскім ваяводам Іванам Хаванскім.
У першай кнізе «Русь» зроблена спроба дэтальнага абгрунтавання першай пісьмовай згадкі Берасця ў 1017 годзе, а таксама ідзе размова аб адкрыцці і раскопках унікальнага археалагічнага помніка Беларусі археолагам Пятром Лысенкам.
Другая кніга «Літва» ахоплівае перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Падаецца дзевяць прыярытэтаў сярэдневечнага Берасця: замак (1182), ратуша (1390), друкарня (1553), шпіхлер сольны (XVI ст.), зэгар — гадзіннік на вежы (1566), рурмус — вадаправод (1566), саладоўні — піва (1525), аптэка (1566) і мынца — манетны двор (1666).
Трэцяя кніга «Res Publica» аб трагічных падзеях на нашай зямлі ў сярэдзіне XVII ст. У канцы трылогіі падаецца храналогія ўсіх падзей, аб якіх ідзе гаворка ва ўсіх трох кнігах.
Падчас прэзентацыі адбудзецца сустрэча з аўтарам, можна будзе задаць пытанні і атрымаць аўтограф.
Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648





