Апублікаваны фотаздымак расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Сірыі ў выніку сутыкнення з паўстанцамі з групоўкі Фронт нацыянальнага вызвалення (іх падтрымлівае Турцыя). Крыніцы РБК, знаёмыя з абставінамі гібелі вайскоўцаў, пацвердзілі сапраўднасць гэтага фота.
Каля трох партрэтаў у жалобных рамках ляжаць кветкі. Адзначаецца, што тры вайскоўцы загінулі 3 верасня, падарваўшыся на міне. Знаёмыя аднаго з вайскоўцаў пацвердзілі, што прычынай яго гібелі стаў выбух міны.
Загінулі старэйшы лейтэнант Кірыл Ніканаў, капітан Дзмітрый Сыскоў і маёр Раман Міцык, яшчэ двое вайскоўцаў пацярпелі. Паводле крыніцы, яны служылі ў Сілах спецыяльных аперацый УС Расіі.
Напярэдадні Мінабароны Расіі афіцыйна абвяргала паведамленні пра гібель расійскіх вайскоўцаў.
Расійскі спецназ пацярпеў у Сірыі сур'ёзныя страты ў выніку сутыкнення з сірыйскімі паўстанцамі з групоўкі Фронт нацыянальнага вызвалення, якіх падтрымлівае Турцыя.
Паводле розных звестак магло загінуць ад трох да дзевяці расійскіх вайскоўцаў.





