Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што Брытанія абавязаная пакінуць Еўрапейскі Саюз 31 кастрычніка і ні днём пазней, піша The Guardian.
Брытанскі прэм'ер паабяцаў, што ні ў якім выпадку не будзе прасіць Брусель перанесці дату Brexit.
«Я б аддаў перавагу ляжаць мёртвым у канаве», — заявіў Джонсан, дадаўшы, што затрымка Brexit абсалютна бессэнсоўная і будзе каштаваць Лондану 1 млрд фунтаў штомесяц.





