На Product Hunt з'явілася новая спартыўная праграма ад беларускага стартапа RocketBody.
Пакуль што праграма даступная ў AppStore, у канца года яна з'явіцца і ў Google Play.
На паляпшэнне ўзаемадзеяння з кліентамі і тэставую манетызацыю праграмы RocketBody прыцягнуў мільён даляраў ад Gagarin Capital і AltaIR Capital.
Інвестыцыі былі прыцягнутыя некалькі месяцаў таму. Пра гэта Цімафей Ліпскі раней заяўляў у каментары dev.by, пры гэтым ён адмовіўся паведамляць падрабязнасці здзелкі.





