За тры месяцы ў сталіцы распачата 22 крымінальныя справы па фактах крадзяжу электрасамакатаў, паведаміла ў эфіры праграмы «Прычыны і вынікі» на «Радыё-Мінск» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Гэтым летам у сталіцы імкліва набраў папулярнасць кікшэрынг — сэрвіс па кароткатэрміновай арэндзе самакатаў, які працуе па прынцыпе самаабслугоўвання.
— Паколькі гэтыя самакаты «бесстанцыйныя», многія грамадзяне думаюць, што яны нікому не належаць і выкрадаюць іх, — адзначыла спадарыня Ганчарова.
Кошт адной такой прылады складае больш за 900 рублёў, таму пасля факту крадзяжу заводзяцца крымінальныя справы. Найбольшая іх колькасць у Першамайскім раёне — 6 і Ленінскім — 5. Менш за ўсё ў Савецкім, Кастрычніцкім і Фрунзенскім — па адным.





