Гаспадар кватэры ў раёне Плошчы Перамогі прадае яе за $750 тысяч. Атрымліваецца $7300 за метр.
Адпаведная аб'ява з'явілася на сайтах агенцтваў нерухомасці. Гаворка вядзецца пра дом па адрасе Бранявы завулак, 9. У гэтым квартале атрымлівалі жыллё прадстаўнікі наменклатуры часоў БССР.
Двухпавярховыя дамы падзеленыя на некалькі кватэр. Як стала вядома «Нашай Ніве», тая, што выстаўлена на продаж, належыць 78-гадоваму амерыканцу Бернарду Мілс-Макдональду. Звязацца з ім пакуль не ўдалося.
Кватэра знаходзіцца на першым паверсе.





