Службовы сабака знайшла 1,4 кг насваю, схаванага пад прылаўкам на Цэнтральным рынку ў Гомелі, паведамляе БелТА.
Супрацоўнікі наркакантролю УУС аблвыканкама і Цэнтральнага РАУС Гомеля падчас мерапрыемстваў па пошуку і канфіскацыі насвая задзейнічалі кіналагічнай службы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС. «Нямецкая аўчарка Смайл унюхала ў гандлёвых шэрагах ужо расфасаваны па пакеціках насвай. Некурыльны тытунь быў схаваны ў скрынцы пад прылаўкам», - распавялі ва УУС.
Як высветлілася, тавар належаў 26-гадоваму гамельчуку.





