Пра гэта заявіў сёння намеснік начальніка ўпраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Юрый Сакалоўскі, піша sb.by
«Для прамысловай перапрацоўкі яблыкі закупляем па 10—17 капеек за кілаграм, даражэй, чым у мінулым годзе, — праінфармаваў Сакалоўскі. — Ураджай яблыкаў ніжэй, і гэта адбіваецца на кошце. Заключаны дамовы практычна з усімі перапрацоўчымі прадпрыемствамі. Штодзённы збор — 700-900 тон».
«Гатовыя закупіць усе лішкі яблыкаў у насельніцтва. Таварныя яблыкі прымаем па цане ад 50 капеек да рубля. Ужо закуплена каля 2,5 тысяч тон», — дадаў ён.





