На Усходнім эканамічным форуме кіраўнік Расіі пажартаваў пра максімальны ўзрост для палітыка. Гэта адбылося падчас дыскусіі з 94-гадовым прэм'ер-міністрам Малайзіі Махатхірам Махамадам, піша РБК
Вядучы пацікавіўся ў Махатхіра Махамада які, на яго думку, максімальны тэрмін знаходжання ў палітыцы. 94-гадовы Махамад адказаў, што ў Малайзіі ён афіцыйна ўсталяваны на ўзроўні 95 гадоў.
Пасля гэтага Брылёў звярнуўся да Уладзіміра Пуціна: «Уладзімір Уладзіміравіч?». У зале пачуўся смех. Пасля маўчання Пуцін з усмешкай адказаў: «Я пакуль не дацягваю».
Уладзіміру Пуціну 7 кастрычніка спаўняецца 67 гадоў.





