У 42-гадовага жыхара Баранавіч скралі аўтамабіль, прыпаркаваны каля гаража, паведамляе міліцыя.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што ключы ад гаража былі яшчэ у сябра пацярпелага. Мужчына пакідаў там свой ровар. Скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадара, яго 32-гадовы прыяцель зладзіў там застолле.
Пасля «свята» зламыснік вырашыў пракаціцца на чужым аўтамабілі. Знайсці ключы ад машыны было не цяжка, яны ляжалі там жа ў гаражы.
Калі ўладальнік машыны і гаража вярнуўся дадому, ён звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Злодзея затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, калі ён пад'ехаў да свайго дома.
Завялі крымінальную справу.





