Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ён будзе імкнуцца развіваць адносіны з Беларуссю, піша Delfi.
Ён сказаў, што гэта будзе зроблена, нягледзячы на тое, што пазіцыя Літвы ў дачыненні да Астравецкай АЭС застаецца нязменнай.
«Адносіны з Беларуссю, на мой погляд, могуць і надалей падтрымлівацца, і мы будзем працягваць нашыя намаганні па далейшым развіцці гэтых адносін, нават беручы пад увагу той факт, што ў пытанні Астравецкай АЭС усё застаецца як раней», — сказаў у перадачы «У Цэнтры ўвагі DELFI», — Наўседа.
«Безумоўна, гэта магчыма, і для мяне сёння крыху дзіўна бачыць, як мы маем намер тут і надалей займаць такую ж пазіцыю, хоць дэлегацыі прадстаўнікоў амерыканскіх уладаў і кіраўнікі ЕС лётаюць у Мінск міма нас і вырашаюць там вельмі канкрэтныя пытанні супрацоўніцтва», — дадаў ён.
На нядаўняй публічна не абвешчанай сустрэчы з палітолагамі Наўседа абмеркаваў магчымыя змены ў адносінах з Беларуссю.





