Пра гэта dev.by паведаміў дырэктар ТАА «Юнісон Аўто» Дзмітрый Шэлег.

— На гэты момант завод не выпускае электрамабілі. Зборка спыненая, бо завод знаходзіцца ў завяршальнай стадыі рэканструкцыі. Выпуск электрамабіляў адновіцца пасля запуску вытворчасці поўнага тэхналагічнага цыкла, уключаючы зварку і афарбоўку. Па аптымістычных прагнозах, гэта адбудзецца ў канцы года, — распавёў Дзмітрый Шэлег.

Ён таксама паведаміў, што ў гэтым годзе заводу ўдалося прадаць на беларускім і расійскім рынках пробную партыю (некалькі дзясяткаў) сабраных кітайскіх электрамабіляў Zotye E200EV.

«Юнісон» сертыфікаваў мадэль Zotye E200EV ў канцы 2018 года. Продажы мадэлі на ўнутраным рынку стартавалі ў пачатку гэтага года. Сёлета завод планаваў сертыфікаваць яшчэ дзве мадэлі электрамабіляў — седан і сярэднепамерны красовер. Патэнцыйны попыт на электрамабілі ў Беларусі, паводле ацэнак Дзмітрыя Шэлега, складае каля 1,0 тыс. адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0