Фота Кірыла Хілько
Пра гэта расказаў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама, галоўны архітэктар Мінскай вобласці Вадзім Нікалаенка.
Разглядаюцца тры варыянты:
— будаўніцтва новай чыгункі ўздоўж вул. Ваўпшасава,
— будаўніцтва адгалінавання ўздоўж аўтамабільнай дарогі М2 на аэрапорт,
— рэканструкцыя існуючай чыгуначнай лініі, якая выкарыстоўваецца для грузавых перавозак.
Другі варыянт, прызнаўся Вадзім Нікалаенка, яму імпануе больш за ўсё.
З 2014 па 2017 год электрычка з Мінска ў аэрапорт ўжо хадзіла. Але цягнік не даходзіў да месца прызначэння — да самога аэрапорта пасажыраў давозілі аўтобусы. Такая схема была не надта зручнай, і праект спыніўся.





