Міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі назваў «убоствам» сітуацыю, пры якой дарослыя людзі чытаюць коміксы, перадае агенцтва «РІА Навіны».

«Комікс — гэта для тых, хто дрэнна ўмее чытаць. Я вельмі дрэнна стаўлюся да коміксаў. Што такое коміксы? У прынцыпе, як вам сказаць, гэта не ежа», — сказаў Мядзінскі на адкрыцці 32-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставы.

Па словах міністра, комікс павінен быць прызначаны толькі для дзіцяці сямі-васьмі гадоў, які вучыцца чытаць. «Але даросламу чалавеку чытаць коміксы, мне здаецца гэта убоствам», - сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0