У складзе епіскапаў БПЦ адбыліся змены.

Як паведамляюць «Журналы Сінода Беларускага Экзархата», была задаволеная просьба архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія аб сыходзе на «пакой» у сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Новым епіскапам Полацкім прызначаны епіскап Ігнацій, які быў епіскапам Бараўлянскім.

А ў Гомельскай епархіі з'явіўся вікарны епіскап з тытулам «Светлагорскі». Ім стаў архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), які кіраваў Мікольскім мужскім манастыром у Гомелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?