Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 24 жніўня, на вуліцы Камуністычнай.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, pravo.moe.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, pravo.moe.

На пульт Дэпартамента аховы паступіў сігнал трывогі з крамы «Закрама», што знаходзіцца на вуліцы Камуністычнай. На месца выехала група затрымання.

Высветлілася, што двое невядомых спрабавалі выкрасці з гандлёвай залы 27 пачкаў кавы і 30 пачкаў жавальнай гумкі, агульным коштам больш за 230 рублёў. Затым яны ўчынілі бойку з грузчыкам і праз некаторы час збеглі.

Каб знайсці злачынцаў, узялі службовага сабаку. Прайшоўшы амаль пяцьсот метраў, у адным з двароў па вуліцы Камуністычнай супрацоўнікі затрымалі дваіх беспрацоўных, 44 і 25 гадоў, якія прызналіся ў злачынстве. Грамадзян перадалі ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?