У міліцыю звярнулася жыхарка Баранавічаў, якая паведаміла, што невядомы на яе імя аформіў крэдыт, паведамляецца на сайце sudexpert.gov.by.

Дзяўчына 1986 года нараджэння запэўнівала, што пра здарэнне даведалася толькі тады, калі ёй патэлефанавалі з банка і парэкамендавалі своечасова плаціць па ўмовах дагавора. Хто мог заключыць дамову ад яе імя, яна не ведае.

Супрацоўнікі міліцыі адправілі анкету-заяву на почырказнаўчую экспертызу ў Баранавіцкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Устаноўлена, што подпісы ў дакументах жанчына паставіла сама.

Цяпер за свае дзеянні яна будзе адказваць перад законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0