Фота з фэйсбука Юрыя Ніколава

Фота з фэйсбука Юрыя Ніколава

У інтэрнэце з'явіўся фотаздымак кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Богдана, які ў чаканні рэйса заснуў у аэрапорце.

На фота Богдан спіць на каленях у сваёй спадарожніцы ў французскім аэрапорце. Яго выклаў журналіст Юрый Ніколаў у фэйсбуку.

Багдан са сваёй спадарожніцай паехалі на вяселле сяброў.

Нехта абураецца, што кіраўнік офіса «адпачывае» замест таго, каб прысутнічаць на святкаванні Дня Незалежнасці (гэта было 24 жніўня). Нехта адзначае, што нічога кепскага ў тым, палітык заснуў у чаканні самалёта, няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0